ГУО "Минский городской институт развития образования"
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"МИНСКИЙ ГОРОДСКОЙ ИНСТИТУТ РАЗВИТИЯ ОБРАЗОВАНИЯ"

Главная | Об институте | Структура института | Факультет повышения квалификации педагогических работников | Кафедра философии и гуманитарных проблем образования | Максимович Валерий Александрович
 

Максімовіч Валерый Аляксандравіч - прафесар (на 0,5 стаўкі) кафедры філасофіі і гуманітарных праблем адукацыі, доктар філалагічных навук, прафесар

Працоўнае месца: завулак Мендзялеева, 1, каб. 214

Кансультацыі: аўторак 8.00-11.00

Кантактныя тэлефоны:

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура»; аспірантуру пры гэтай навучальнай установы з абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму «Паэзія «Узвышша: эстэтыка слова і асаблівасці паэтычнага майстэрства». У 2002 годзе абаронена доктарская дысертацыя «Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.». Працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, займаў пасаду прарэктара, першага прарэктара па выхаваўчай і арганізацыйнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выконваў абавязкі дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў Максімовіча В.А. ахоплівае прыярытэтныя кірункі навукі і адукацыі, звязаныя з даследаваннем галоўных тэндэнцый і заканамернасцей станаўлення і развіцці беларускай літаратуры, з выяўленнем наватарскіх эстэтычных пошукаў на аснове новых метадалагічных прынцыпаў і з улікам сучасных каштоўнасных арыентацый. Вынікі навуковых распрацовак і канцэпцый атрымалі падтрымку і прызнанне спецыялістаў у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Яны знаходзяць актыўнае практычнае прымяненне ў сферы сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Аўтар шматлікіх манаграфій, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для школ і ВНУ: дапаможніка для настаўнікаў «Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 20 – 30-х гг. ХХ ст. (Мн., 2002. – 160 с.),дапаможнікаў і вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў («Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя» (Мн., 2000. – 351 с.); «Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя» (Мн., 2006. – 424 с.),курса лекцый «Літаратура эпохі нацыянальнага адраджэння» па дысцыпліне «Беларуская літаратура» для спецыяльнасцей тэатральнага, мастацкага факультэта і факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адзін з аўтараў вучэбнага і вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацый з беларускай і рускай мовамі навучання па беларускай літаратуры для 10 класа пад рэдакцыяй З.П.Мельнікавай і Г.М.Ішчанкі. Мае звыш 170 публікацый, у тым ліку тры манаграфіі («Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку ХХ стагоддзя» (Мн., 2001. – 228 с.); «Нацыянальны космас класікі: дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа» (Мн., 2008. – 320 с.); «Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы XIX – пачатку XXI ст. у постацях» (Мн., 2011. – 239 с.).Ім падрыхтаваныя тры вучэбна-метадычныя дапаможнікі для студэнтаў філалагічных факультэтаў («З гісторыі беларускай літаратуры» (Мн., 1993. – 36 с.); «Ідэйна-эстэтычныя асновы беларускага мадэрнізму» (Мн., 1998. – 116 с.); «Паэтычная міфатворчасць Янкі Купалы пачатку ХХ стагоддзя» (Мн., 1998. – 100 с.); «Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых работ для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ» (Мн., 1993. – 26 с.),курс факультатыўных заняткаў «Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку ХХ стагоддзя» для IX – X класаў (2007).

Прымае ўдзел у распрацоўцы важных і актуальных праблем гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры і культуры, у асвятленні сучаснага літаратурнага працэсу.Даследуе механізм узаемаабумоўленасці і ўзаемадапаўняльнасці класічных літаратурных традыцыі і эстэтычных інавацый, нацыянальнага і ўніверсальнага,ролю і значэнне нацыянальнай традыцыі як найважнейшай складовай часткі стратэгіі захавання духоўнай бяспекі грамадства, маральна-філасофскіх, эстэтычных і грамадска-ідэалагічных каштоўнасцей і прыярытэтаў у кантэксце выклікаў і пагроз сучаснага свету. Гэтай тэме прысвечаны артыкулы «Духоўнасць літаратуры – неад’емны складнік духоўнасці нацыі», «Класіка і сучаснасць», «Сучасны літаратурны працэс і праблема духоўнага развіцця чалавека» і інш.

За высокія дасягненні ў працы на пасадзе першага прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці раёна ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Першамайскага раёна (2005). Узнагароджаны таксама лістом з Падзякай ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за якасную і своечасовую падрыхтоўку вучэбных выданняў для 11-гадовай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы (2009), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сацыякультурнай і навукова-адукацыйнай сферы сучаснага грамадства, шматгадовую плённую навуковую працу па аднаўленні, сістэматызацыі і папулярызацыі літаратурнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыю беларускага мастацтва (2011), граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2012), граматай Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2012), Лістом з падзякай ад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2012), дыпломам лаўрэата конкурса за кнігу «Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы ХIХ – пачатку ХХI стагоддзя ў постацях» (2012).

Публікацыі:

  1. Максімовіч В.А. Магістралі і ростані: аб некаторых тэндэнцыях у сучаснай літаратуры // Роднае слова. 2009. – №1. – 0,5 д.а.

  2. Максімовіч В.А. Янка Купала: позірк у будучыню // Купала Я. З кутка жаданняў: вершы, паэмы, п’есы: для сярэд. і ст. шк. узросту/ Янка Купала; уклад. В.Шніпа; прадм. В.Максімовіча. – Мн.: Маст. літ., 2009. – 1,0 д.а.

  3. Максімовіч В.А. З кагорты адраджэнцаў // Гарэцкі М. Рунь: апавяданні, аповесці: для ст. шк. узросту / Максім Гарэцкі; прадм. Валерыя Максімовіча. – Мн.: Маст. літ., 2009. – 1,0 д.а.

  4. Максімовіч В.А. Лірыка Уладзіміра Дубоўкі 1920-х гг. // Роднае слова. 2009. №9. – 0,5 д.а.

  5. Максимович В.А. Путь диалога и созидания (в соавторстве)// Волшебная свирель. Фольклор и литературные памятники Беларуси. – М.: Худож. лит., 2009. – 1, 0 д.а.

  6. Максімовіч В.А. Якуб Колас у школьнай праграме // Каласавіны. Асоба Якуба Коласа ў літаратурна-творчым і грамадска-культурным асяроддзі Беларусі: матэр. XXIII навук. канф., прысвеч. Вывучэнню грамад.-інтэлектуал. Акружэння нар. паэта Беларусі Якуба Коласа, 3 лістап. 2008 г., Мінск / склад.: З.М.Камароўская, Г.І.Зайцава. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009. – 0,5 д.а.

  7. Максімовіч В.А. Максім Багдановіч і акмеізм // Максім Багдановіч і яго эпоха: Мат. Міжнар. навук.-практ. канф. Мінск, 27 лістап. 2007. / Літ. музей Максіма Багдановіча; рэд. кал.: М.В.Трус [і інш.]; уклад. І.П.Мышкавец. — Мінск: РІВШ, 2009. – 0, 5 д.а.

  8. Максімовіч В.А. Шляхам служэння Беларусі: старонкі творчасці Максіма Гарэцкага // Роднае слова. – 2011. – №3. – С.10-14.

  9. Максімовіч В.А. Традыцыя ў жыцці асобы і грамадства // Полымя. – 2011. – №4. – С. 142-145.

  10. Максімовіч В.А. Традыцыя ў нацыянальнай сацыякультурнай прасторы ў эпоху глабалізацыі // Национальная философия в контексте современных глобальных процессов: материалы международной научно-практической конференции, 16-17 декабря 2010. Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии. – Минск: Право и экоомика, 2011. – 725 с.

  11. Максімовіч В.А. Нацыянальная традыцыя ў эпоху сацыяльных трансфармацый // Философия в Беларуси и перспективы мировой интеллектуальной культуры: Материалы межд. науч. конф. к 80-летию Института философии НАН Беларуси, г.Минск, 14-15 апр. 2011. – Минск: Право и экономика, 2011. – 602 с.

  12. Максімовіч В.А. Нацыянальная традыцыя ў кантэксце праблем духоўнай бяспекі сучаснага грамадства // Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік – Асоба – Час»: матэрыялы II Міжнар. навук.-практ. канф., Мазыр, 20-21 кастр. 2011 г. – Мазыр, 2011. – С. 89-95.

  13. Максімовіч В.А. Класіка як неад’емны складнік нацыянальнай духоўнай традыцыі: на прыкладзе творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча // Роднае слова. – 2012. – №3. – С.19-23.

  14. Максімовіч В.А. Традыцыя ў сацыякультурнай дынаміцы сучаснасці // Довгирдовские чтения II: философская классика и современные проблемы социокультурного развития: материалы международной научной конференции, г.Минск, 11 ноября 2011 г. – Минск: Право и экономика, 2012. – С. 293-296.

  15. Максимович В.А. Роль национальной традиции в укреплении основ современной семьи // Семья и женщина в современном мире: социальные и культурные аспекты: мат. межд. науч. конф., г.Минск, 2 февраля 2012 г. / науч. ред. совет: А.А.Лазаревич, ХасанзадеСединге [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т философии, Пос-во Исламской Респ. Иран в Респ. Беларусь. – Минск: Право и экономика, 2012. – С. 164-165.

  16. Волаты духу нацыі: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа // Полымя. – 2012. – №7. – С.126-139.

  17. Максімовіч В.А. Універсалісцкая парадыгма творчасці Максіма Багдановіча // Историко-философские исследования в регионе Восточной Европы: опыт, задачи, социокультурная значимость: мат. межд. научн. конф., г.Минск: Право и экономика, 2013. – С. 83-95.

  18. Максимович В.А. Духовно-нравственные ценности в социокультурной динамике современности // Довгирдовские чтения IVенденции духовно-нравственного развития современного общества: матер. межд. научн. конф., г.Минск, 16-17 мая 2013 г. /Институт философии НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2013. – С.34-39.

  19. Максимович В.А. Белорусская словесность в контексте цивилизационного диалога: от истории к современности //Авиценна: мыслитель, ученый, гуманист: Материалы Междун. научн. конф., г.Минск, 18 декабря 2013 / ред. коллегия: А.А.Лазаревич, Хамид Сафари [и др.]. – Минск: Ковчег, 2014. – С. 186 – 189.

  20. Максімовіч В.А. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя: еўрапейскі кантэкст // Полымя. – 2014. – № 4. – С. 117-127.

  21. Максимович В.А. Художественное миропонимание новой эпохи // Белая вежа. – 2014. –№ 4 (11). – С. 99- 111.

  22. Максимович В.А. Особенности реализации интеллектуального и духовно-творческого потенциала нации // Белая вежа. – 2014. – № 5 (12). – С. 116 – 126.

  23. Максімовіч В.А. Літаратура як фактар духоўна-культурнай інтэграцыі еўразійскай прасторы // Интеллектуальный капитал Евразийского Союза: проблемы эффективного управления и использования в обществе, основанном на знаниях: мат. межд. науч.- практич. конф. (г. Минск, 14-15 ноября 2013 г.) / Ин-т философии НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2014. – С. 319 – 323.

  24. Максимович В.А. Национальная традиция как важнейший компонент духовной жизни современного белорусского общества// Иппокрена. – 2014. – № 1. – С. 194- 202.

  25. Максимович В.А. «Базисные» и «периферийные» основания традиции в национальной культуре и художественном творчестве // Философские исследования: Сборник научных трудов. – Выпуск 1. – Минск: Белор. наука, 2014. – С. 235 – 247.

  26. Максімовіч В.А. Антываенны пафас творчасці Максіма Гарэцкага // Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні : Мат. Міжнар. навук. канф. (Мінск, 7-8 кастрычніка 2014 г.) / прадм. і ўклад. С.Л. Гараніна ; навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтрдаследаванняўбеларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – С.146-149.

  27. Максимович В.А. Феномен «пограничности» в кросскультурном диалоге национальных литератур // Интеллектуальный капитал и потенциал Республики Беларусь/ Е.М.Бабосов [др.]; Науч. ред. И.Я. Левяш. –Минск: Белор. наука, 2015. – С.288-303.

  28. Максімовіч В.А. Па шляху цывілізацыйнага дыялогу: феномен творчасці ў кантэксце станаўлення інтэлектуальнай культуры// Полымя.  2015. – №2. C. 134- 142.