17.05.2018
16 мая 2018 года на базе Дзяржаўнай ўстановы адукацыi «Ясли-сад № 84 г. Мiнска» адбылося гарадское мерапрыемства – панарама вопыту па тэме: «Слоўнiк у малюнках» як сродак развiцця дзяцей дашкольнага ўзросту ў нерэгламентаванай дзейнасцi»
Мэтай дадзенага мерапрыемства было павышэнне прафесiйнай кампетэнтнасцi педагогаў па развiццю беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў нерэгламентаванай дзейнасцi.
Слухачы пазнаеміліся з вопытам работы выхавацеля першай квалiфiкацыйнай катэгорыi ДУА «Яслi-сад № 84 г. Мiнска» Фунцiкавай Iрыны Аляксандраўны, па тэме: «Фармiраванне ўстойлiвай цiкавасцi выхаванцаў 4-5 гадоў да беларускай мовы шляхам выкарыстання развiццёвых гульняў па матывах беларускiх народных казак», яна правяла і майстар-клас «Слоўнік у малюнках».
Ірына Аляксандраўна Фунцікава пераможца гарадскога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» у намінацыі «Дзяцінства. Творчасць. Развіцце», фіналіст рэспубліканскага этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», 2017.