ГУО "Минский городской институт развития образования"

Государственное учреждение образования
«Минский городской институт развития образования»


220034, Минск, пер.Броневой, 15А, тел./факс: 8 (017) 284-35-83, mgiro@minsk.edu.by

Главная | Сервисы | Архив новостей
 

    15.05.2019
    3 мая 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускай літаратуры "Сэрцам адданыя роднай зямлі"

    "Сэрцам адданыя роднай зямлі". Пад такой назвай 3 мая 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускай літаратуры. Мерапрыемства праведзена ў рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!», прымеркаванага да Года малой радзімы і 100-годдзя ўтварэння БССР.

    Перад удзельнікамі выступіла Баравая Таццяна Фадзееўна, старшыня журы конкурсу. Яна падкрэсліла важнасць мерапрыемства, нагадала асаблівасці ацэньвання выступленняў. Членамі журы конкурсу былі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска: Курыловіч М.Ю (СШ № 111), Крыкала В.У. (Гімн. № 23), Раманькова Ю М. (Гімн. №10), Анішчанка А.І. (Гімн. № 24), Мачэль А.Л. (Гімн. № 23), Якубовіч Н.Д (СШ № 117), Крэмень Ж.А. (СШ № 125), Бандарук Н.М. (СШ № 53), Матусевіч А.В. (СШ № 26).

    У конкурсе прынялі ўдзел 96 вучняў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі г. Мінска. Падтрымаць чытальнікаў прыйшлі настаўнікі, бацькі, аднакласнікі.

    Запрашаем пераможцаў (Дыпломы I – ІІI cтупені) на ўрачыстае закрыццё конкурcу 24 мая 2019 года ў 15.00 ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска".

    Вынікі ўдзелу конкурсу чытальнікаў твораў беларускай літаратуры "Сэрцам адданыя роднай зямлі" 3 мая 2019 года