Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

24 мая 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г. Мінска" адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!», прысвечанага году малой радзімы і 100-годдзю ўтварэння БССР, у намінацыі «Творчыя конкурсы эстэтычнай накіраванасці»

Конкурсы праводзіліся з мэтай прадстаўлення паспяховага педагагічнага вопыту, папулярызацыі і развіцця розных напрамкаў мастацтва ў сучаснай школе, дабратворна ўплываюць на асобу навучэнца, яго сацыялізацыю ў грамадстве і культурнай прасторы.

У творчых конкурсах фестывалю прынялі ўдзел 46 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі (624 навучэнца, 13 педагогаў).

Абсалютнымі пераможцамі былі прызнаныя 3 удзельнікі творчага конкурсу мастацкай фатаграфіі «БССР – скрозь прызму 100-годдзя» і 1 удзельнік конкурсу «Харэаграфічнае мастацтва» «Беларускі народны танец».

Дыплом І ступені атрымалi13 удзельнікаў: «Харавое мастацтва» «Музычныя старонкі гісторыі» (2), мастацкай фатаграфіі «БССР – скрозь прызму 100-годдзя» (7), «Харэаграфічнае мастацтва» «Беларускі народны танец» (4).

Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені ўзнагароджаны 24 ўдзельніка творчых конкурсаў эстэтычнай накіраванасці.

7 педагогаў, якія прынялі ўдзел у творчым конкурсе метадычных распрацовак «Фальклор: праблемы вывучэння, успрымання на ўроках музыкі і факультатыўных занятках па вучэбным прадмеце «Музыка», якiя дэманстравалi свае творчыя прктычныя ракботы па стварэнні традыцыйнага народнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, былі адзначаны журы конкурсу за вернасць нацыянальным традыцыям, аптымізацыю адукацыйнага працэсу праз этна-педагагічныя кампетэнцыі, арганізацыю культурнай дзейнасці сродкамі этна-педагогікі, творчы падыход у навучанні фальклору, прапаганду і трансляцыю сямейных каштоўнасцяў, выкарыстанне эфектыўных элементаў традыцыйнай культуры і творчы падыход у выкладанні вучэбнага прадмета «Музыка», этна-культурнае выхаванне культуры асобы сродкамі беларускай народнай харэаграфіі.

Арганізацыйны камітэт фестывалю выказвае падзяку адміністрацыям гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, кіраўнікам творчых калектываў, педагогам эстэтычнага напрамку, навучэнцам і бацькам за ўдзел і падтрымку нацыянальных традыцый ў галіне харавога, харэаграфічнага, традыцыйнага і выяўленчага мастацтваў.