Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

24 мая 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу чытальнікаў твораў беларускай літаратуры “Сэрцам адданыя роднай зямлі”

24 мая 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу чытальнікаў твораў беларускай літаратуры “Сэрцам адданыя роднай зямлі”, які праводзіўся ў рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!», прымеркаванага да Года малой радзімы і 100-годдзя ўтварэння БССР. Раздзяліць радасць перамогі 46-і ўдзельнікаў конкурсу прыйшлі члены журы, настаўнікі, бацькі, сябры.

З віншавальным словам перад прысутнымі выступіла Пасюкевіч Ірына Леанідаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска. Пра падвядзенне вынікаў конкурсу расказала Баравая Таццяна Фадзееўна, старшыня журы конкурсу, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 203 г. Мінска”. На цырымоніі выступілі пераможцы конкурсу: Туміловіч Лізавета, Малашка Міхаіл, Смятаннікаў Мікіта. Авацыямі былі ўзнагароджаны выступленні юных артыстаў гімназіі. Атрымалася сапраўднае свята таленавітых вучняў і беларускага мастацкага Слова!