19 лютага 2020 года адбыліся навучальныя курсы для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці ў форме круглага стала на базе ДУА "Яслі-сад № 381 г. Мінска" упраўлення па адукацыі Ленінскага раёну па тэме "Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў гульнявой дзейнасці ". Мэта дадзенага мерапрыемства - развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў гульнявой дзейнасці. Вялікую цікавасць у педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі г. Мінска выклікала дадзеная тэма, на мерапрыемстве прысутнічалі 38 чалавек. Педагагічныя работнікі змаглі абмеркаваць пытанні фарміравання ўстойлівай цікавасці выхаванцаў 4-5 гадоў ды беларускай мовы шляхам выкарыстання развіццёвых гульняў па матывах беларускіх казак, убачыць занятак з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту па тэме "Што? Дзе? Калі?" (адукацыйная вобласць "Развіццё мовы і культуры маўленчых зносін"), які выдатна правяла выхавацель дашкольнай адукацыі Станько Ірына Андрэеўна.
 |
 |
З задавальненнем паглядзелі тэатральную пастаноўку казкі "Новы Калабок" з выхаванцамі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту, пазнаёміліся з прадметна-развіваючым асяродзем у групах і дыдактычнымі гульнямі па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін". Дадзенае мерапрыемства атрымала высокую адзнаку прысутнічаючых пасродкам праведзенай рэфлексіі.