Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

Курсы «Знаёмства з архітэктурай беларусі як сродак далучэння дзяцей старэйшага ўзросту да беларускай мовы і культуры»

11.11.2020 на базе дзяржаўнай установы адукацыi «Яслi-сад № 390 г. Мiнска» з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаўпа праблемедалучэння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да беларускагй мовы праз азнаямленне з архітэктурай Беларусіадбыліся навучальныя курсы (семінар-практыкум) для выхавацеляў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці «Знаёмства з архітэктурай беларусі як сродак далучэння дзяцей старэйшага ўзросту да беларускай мовы і культуры».

У межах навучальных курсаў абмяркоўваліся пытанні па праблемедалучэння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да беларускагй мовы праз азнаямленне з архітэктурай Беларусі.

Семінар-практыкум для ўдзельнікаў прадугледжваў адкрытыя прагляды адукацыйнага працэсу і аналіз інтэграваных заняткаўпа рэалізацыі задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў старшай групе.

Вопыт работы педагогаў прадстаўлены на семінары-практыкуме па фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў выхаванцаў сродкамі выяўленчага мастацтва спрыяў вырашэнню задач развіцця маўлення, фарміраванню цікавасці да народнай творчасці.

Комплексны характар мерапрыемства садзейнічаў авалоданню педагагічнымі работнікамі асноўнымі метадамі і прыёмамідалучэння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і культуры праз знаёмства з архітэктурай Беларусі.