Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-акцыя "Мы ўсе ляцім да зор..."

Падведзены вынікі міжрэгіянальнай сеткавай інтэрнэт-акцыі "Мы ўсе ляцім да зор...", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якая праводзілася ў межах інтэрнэт-прасторы з 1 лістапада 2021 года па 31 снежня 2021 года.

Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта.

Мэта акцыі — папулярызацыя творчасці М.А.Багдановіча, прыцягненне ўвагі да творчай спадчыны класіка. Бо Максім Багдановіч – наш гонар і наш боль... Ён шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей... Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме.

Арганізатары акцыі: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска; Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў "Буквіца".

Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю работу ў адной з пяці намінацый на адкрытай дошцы Padlet.

Кожная з прадстаўленых работ - своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча. Ад кожнай павявае пяшчотай і замілаванасцю.

Эксперты і арганізатары акцыі адзначылі важнасць удзелу кожнага. “Вельмі здорава, што многія з іх выкананы дасканала і душэўна. Некаторыя хочацца пераглядаць і праслухоўваць раз за разам! Скарбонка напоўнілася работамі разнапланавымі і вельмі творчымі! Дзякуй усім вялікі за ўдзел! Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва, не менш плённае і прадуктыўнае!” Па завяршэнні акцыі ўсе  ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.

Падрабязней па спасылцы >>>