ГУО "Минский городской институт развития образования"
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"МИНСКИЙ ГОРОДСКОЙ ИНСТИТУТ РАЗВИТИЯ ОБРАЗОВАНИЯ"

Главная | Об институте | Структура института | Факультет повышения квалификации педагогических работников | Кафедра педагогики | Кузьминич Николай Леонидович
 

 


Кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Рабочы тэлефон: (8-017) 335-28-81
Рабочы кабінет: пер. Бранявы, 15А,
каб. 215      

Кузьмініч Мікалай Леанідавіч нарадзіўся ў г. Орша. Закончыў Віцебскае культурна-асветніцкае вучылішча (1976), Мінскі інстытут культуры (1980), аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры (1988).  
У 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1990 г. прысвоена вучонае званне дацэнта.
Працаваў у адукацыйных установах, падпарадкаваных Міністэрствам культуры і адукацыі: у агульнаадукацыйнай школе, дзіцячай школе мастацтваў, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама на пасадах дацэнта (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка), прарэктара па вучэбнай рабоце (Інстытут культуры Беларусі), першага прарэктара (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). З 2013 г. працуе загадчыкам кафедры педагогікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.  
 Сфера навуковых інтарэсаў Кузьмініча Мікалая Леанідавіча – праблемы гісторыі і тэорыі музычнай адукацыі, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у адукацыйных установах, падпарадкаваных Міністэрствам адукацыі  і культуры, развіцця народнай мастацкай творчасці.
 
 Аўтар каля 200 навуковых, навукова-метадычных і творчых прац, сярод якіх манаграфіі з грыфам Міністэрстваў адукацыі і культуры «Мастацкая творчасць: універсітэцкая падрыхтоўка кадраў», «Гісторыя музычнага выхавання і адукацыі (ад старажытнасці да ХІХстагоддзя)», «Гісторыя харэаграфічнай і музычнай адукацыі», «Музычная адукацыя ў ХІХ – пачатку ХХ ст.», «Тэарэтычныя асновы методыкі музычнай адукацыі», выданыя ў сааўтарстве вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Інструментазнаўства і інструментоўка для аркестраў і ансамбляў народных інструментаў», «Сістэма выхаваўчай работы ва ўніверсітэце» і інш.
 

Кузьмініч М.Л. узнагароджаны граматамі Міністэрстваў культуры, адукацыі, абароны, Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў, Адміністрацыі Кастрычніцкана раёна г. Мінска, Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.0.2005 г. № 169 рп быў заахвочаны “за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь”.