ГУО "Минский городской институт развития образования"

Государственное учреждение образования
«Минский городской институт развития образования»


220034, Минск, пер.Броневой, 15А, тел./факс: 8 (017) 284-35-83, mgiro@minsk.edu.by

Главная | Сервисы | Архив новостей
 

    29.11.2016
    25 лістапада 2016 года ў Першамайскім раёне на базе ДУА «Яслі-сад № 472 г. Мінска» адбылося гарадское адкрытае мерапрыемства ў форме панарамы вопыту па тэме «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз спецыяльна-арганізаваную дзейнасць»

      25 лістапада 2016 года ў Першамайскім раёне на базе ДУА «Яслі-сад № 472 г. Мінска» адбылося гарадское адкрытае мерапрыемства ў форме панарамы вопыту па тэме «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз спецыяльна-арганізаваную дзейнасць» для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці. Мерапрыемства праведзена з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і абмену вопытам па праблеме фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі. У адпаведнасці з праграмай панарамы вопыта Фурманава Аксана Леанідаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Ясли-сад № 472 г. Мінска», азнаёміла ўдзельнікаў  мерапрыемства з напрамкамі работы педагагічнага калектыву па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў праз розныя віды дзейнасці. Юхно Святлана Васільеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі, прадставіла гульню-віктарыну “Што, дзе, калі?” “Па старонках Беларусі”з дзецьмі старэшага дашкольнага ўзросту. На працягу гульні выхавальнікі паказалі свае веды аб геаграфічнай карце Беларусі, мяжах нашай краіны, абласцях, яе суседзях. Сіпач Ірынай Сцяпанаўнай, выхвальнікам дашкольнай адуацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, быў праведзен майстар-клас ў этнаграфічным міні-музеі “Беларуская хатка”. Ірына Сцяпанаўна прадставіла матэрыялы з вопыту работы. Калектыў педагогаў разам з бацькамі сабраў для музея рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы сабранаму матэрыялу, кожны выхаванец можа пашырыць свае веды аб жыцці беларусаў у былыя часы, азнаёміцца з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі вясковага побыту. На прыканцы былі падведзены вынікі работы, ажыццяўлялася рэфлексія.