Кафедра псіхалогіі і прадметных методык факультэта павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў з 05.06.2017 па 10.06.2017 правяла павышэнне квалiфiкацыi выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці «Забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі».
Выкладчыкі кафедры правялі заняткі такім чынам, каб слухачы змаглі самастойна арганізоўваць адукацыйны працэс у групе з беларускай мовай навучання, выкарыстоўваць метады вывучэння нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці дашкольнага ўзросту, планаваць і праводзіць заняткі і мерапрыемствы з выхаванцамі ў нерэгламентыраванай дзейнасці.
У рамках рэалізацыі зместу праграмы слухачы пазнаёміліся ў ДУА “ДЦРД № 26 г.Мінска” з умовамі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці выхаванцаў сродкамі патрыятычнага выхавання, адпрацавалі методыкі вывучэння нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці дашкольнага ўзросту і інш.
ДУА “Яслі-сад № 187 г.Мінска” і ДУА “Яслі-сад № 534 г.Мінска” падзяліліся педагагічным вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах з беларускай мовай навучання, значэннем і роляй беларускай мовы ў агульначалавечым і нацыянальна-каштоўнасным ядры культуры і неабходнасцю выкарыстання яго педагагічнага патэнцыялу.
Выхавацель ДУА “Яслі-сад № 84 г.Мінска” Фунцікава І.А. пазнаёміла з методыкай далучэння дзяцей да беларускай мовы сродкамі казкі. Пралыгіна Н.В., галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Заводскага раёна г.Мінска, правяла круглы стол па забеспячэнню якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі.