Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тэме: “Выкарыстанне сацыякультурнай прасторы сталіцы ўадукацыйным працэсе («Не змоўкне голас песняроў»)” праходзіла на базе школьнага музея ДУА «Сярэдняя школа імя Я. Купалы №19 г. Мінска».
Пархімовіч В.Г., загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, пазнаёміла педагогаў з разпрацаванымімузейнымі праектамі і магчымасцю іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
Камароўская Н.К., галоўны бібліятэкар Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, прапанавала магчымыя шляхі выкарыстання бібліятэк, як вучэбна –інфармацыйных цэнтраў.
Настаўнікі ДУА “Гімназія №15 г. Мінска” Якаўлева Т.С. і Буткевіч Н.Л. прадэманстравалі падыходы да выкарыстання твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Беларуская літаратура”.
Бандарук Н.М., настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №53 г. Мінска”, і Шапкова I. М., настаўніца ДУА “Сярэдняя школа імя Я. Купалы №19 г. Мінска”, падзяліліся вопытам выкарыстання твораў беларускіх песняроў у пазакласнай дзейнасці.
Зінаіда Феактістава-Каладзяжная, лаўрэат нацыянальнага і Усесаюзнага конкурсаў і Алена Маслоўская, выканаўца аўтарскіх песень, на прыкладзе монаспектакля “Песня пра долю” прадэманстравалі магчымасці літаратурна-музычных праграм, як сродкаў павышення зацікаўленнасці вучняў да знаемства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў.