Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

29 кастрычніка 2018 года на базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска адбылося чарговае мерапрыемства гарадского марафону рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце

  Адкрыццё рэсурснага цэнтра – яркая і значная з’ява ў адукацыйнай прасторы сталіцы.

  29 кастрычніка 2018 года ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска адбылося свята – адкрыццё рэсурснага цэнтра по выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” у рамках рэгіянальнага праекта «Образовательный холдинг «Столица» как система сетевого взаимодействия государственных органов управления образованием и учреждений образования в образовательном пространстве г.Минска».

 Гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы вельмі ўразіла шматгранёвасць прадстаўленных формаў традыцыйнай беларускай культуры: галерэі “Выцінанка: беларускі народны танец, мая Радзіма – Беларусь”, “Зала беларускіх рамёстваў”, кабінет-музей “Беларуская хатка”, навукова-метадычная выстава, фотогалерэя. Не пакінула абыякавых і інтэрактыўная пляцоўка “Творчыя замалёўкі гасцей”.

  Яскрава прайшлі выступы і презентацыі па дзейнасці раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”, якая лягла ў аснову выхаваўчай работы рэсурснага цэнтра, а таксама перпектывы развіцця РЦ на 2018-2019 навучальны год.

  Сярод ганровых гасцей адкрыцця рэсурснага цэнтра прысутнічалі: Вялікая Н.М., намеснік загадчыка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Захожая Н.М., загадчык ўпраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, Карпушава Н.М., намеснік загадчыка ўпраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, Маслоў М.Я., намеснік загадчыка ўпраўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, Пшанічная Н.І., загадчык аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, Тамашэўская І.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска, аўтар раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”.

  На прыканцы мерапрыемства выступіла Захожая Ніна Мікалаеўна са словамі шчырай падзякі і пажаданнем творчага развіцця і дасягненняў ўдзельнікам рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска.