Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

11.01.2019 на базе ДУА «Яслі-сад № 187 г. Мінска» адбыліся навучальныя курсы «РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ 4–6 ГАДОЎ СРОДКАМІ ГУЛЬНЯЎ»

  11.01.2019 на базе ДУА «Яслі-сад № 187 г. Мінска» з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў адбыліся навучальныя курсы (семінар-практыкум) для выхавацеляў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці «РАЗВIЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ 4–6 ГАДОЎ СРОДКАМІ ГУЛЬНЯЎ».

  У межах навучальных курсаў абмяркоўваліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, развіцця беларускага маўлення дзяцей 4–6 гадоў сродкамі гульняў.

  Семінар-практыкум для ўдзельнікаў прадугледжваў адкрытыя прагляды адукацыйнага працэсу і аналіз заняткаў па рэалізацыі задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў сярэдняй і старшай групах.

  Вопыт работы педагогаў прадстаўлены на семінары-практыкуме па выкарыстанню гульняў ў розных відах дзейнасці спрыяў вырашэнню задач развіцця маўлення, фарміраванню цікавасці да народнай творчасці.

  Комплексны характар мерапрыемства садзейнічаў авалоданню педагагічнымі работнікамі метадамі і прыёмамі па развіццю маўленчых здольнасцей дзяцей 4-6 гадоў.