Мэта конкурсу − грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў сродкамі харавых спеваў і іх падтрымка, развіццё адораных навучэнцаў і таленавітых выкладчыкаў ў гэтай галіне мастацтва, далучэнне іх да гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі.
У конкурсе прымалі ўдзел 7 харавых калектываў дзяржаўных ўстаноў адукацыі горада Мінска.
Кампетэнтнае журы ў складзе: Савельевай Святланы Васільеўны, настаўніка вышэйшай катэгорыі, кампазітара, грамадскага дзеяча, члена Беларускага саюза музычных дзеячоў, лаўрэата музычнай прэміі «БелБрэнд» за значны ўклад у папулярызацыю класічнай музыкі, заслугі ў падрыхтоўцы і выхаванні таленавітых музыкантаў, аўтара і рэжысёра харавых і вакальных міжнародных праектаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, старшынi журы конкурсу; Кузьмініча Мікалая Леанідавіча, дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, кандыдата педагагічных навук, дацэнта; Раманенка Любовi Еўдакiмаўны, прафесара кафедры кіравання і эканомікі адукацыі, кандыдата педагагічных навук дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, члена карэспандэнта Міжнароднага савета па мастацка-музычнага адукацыі пры Прэзідыуме Расійскай Акадэміі адукацыі; Шэйпы Святланы Іванаўны, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта кафедры педагогікі дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”; Савелавай Ірыны Барысаўны, метадыста аддзела методык працы з адоранымі дзецьмі, выкладчыка кафедры педагогікі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», адзначыла высокі узровень падрыхтоўкі дзіцячых харавых калектываў і прафесіяналізм мастацкіх кураўнікоў і канцэртмайстараў.
Журы адзначыла харавыя калектывы iiх кiраўнiкоўў намінацыях «Лепшае выкананне твора беларускага кампазітара», «Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства», «Лепшае выкананне духоўнага канта», «Стварэнне патрыятычнага вобразу».
Ванікі конкурсу будуць аб’яўлены 25 красавіка 2019 года.