Па пытанні "Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і Беларуская літаратура» ў 2020/2021 навучальным годзе з пазіцыі кампетэнтнаснага падыходу" выступіла Валочка Ганна Міхайлаўна, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі НМУ "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук, прафесар.
Пра асаблівасці вучэбнага дапаможніка "Беларуская літаратура.10 клас" расказала Воюш Інга Дзмітрыеўна, дацэнт кафедры медыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка.
Пра арганізацыю павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў другім паўгоддзі 2020 года праінфарміравала Душэўская Валянціна Лявонцьеўна, метадыст упраўлення грамадска-гуманітарных і эстэтычных дысцыплін МГІРА.