29.12.2020 у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" пры непасрэдным удзеле метадыста МГІРА Бадранковай А.І. адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска па тэме "Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў пачатковых класаў па авалоданні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі".
Былі разгледжаны тэарэтычныя пытанні фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, прадэманстраваны практычныя метады і прыёмы актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці вучняў па авалоданні прадметнымі і метапрадметнымі кампетэнцыямі. Настаўнікі сталі ўдзельнікамі майстар-класа па выкарыстанні інтэрактыўнага метадычнага прыёма "ПАПС-формула" пры фарміраванні ўніверсальных вучэбных дзеянняў. Напрыканцы пасяджэння з педагогамі была праведзена інтэрактыўная гульня "Асацыяцыі".
Творчасць, крэатыў, зацікаўленасць аб’ядналі ўсіх удзельнікаў семінара-практыкума.