
Запрашаем навучэнцаў 9, 10 і 11 класаў прыняць удзел у адукацыйнай праграме праекта “Першыя”. Бліжэйшае мерапрыемства адбудзецца ўжо 20 лютага 2021 г. – анлайн майстар-клас па кірунках: «Тэхналогіі» і «Экалогія».
Спікеры распавядуць пра VR і AR тэхналогіі, якія зменяць заўтрашні дзень і падзеляцца сваім досведам у сферы развіцця экалагічнай свядомасці. Пачатак а 11-ай гадзіне 20 лютага 2021 г. (субота). На мерапрыемстве прадугледжаны інтэрактыў: кожны удзельнік зможа задаць сваё пытанне, а аўтары лепшых атрымаюць каштоўныя падарункі. Каб стаць удзельнікам майстар-класа дастаткова зарэгістравацца на сайце www.generation.A1.byі далучыцца да трансляцыі ў суботу на сайце праекта.
Прыём заявак для ўдзелу ў сацыяльна-адукацыйным праекце «Першыя» – конкурсе яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў працягваецца. На працягу трох месяцаў удзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на мастар-класах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, дзепрэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй і атрымаюць прызы – смартфоны iPhone 12.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Больш падрабязна пра конкурс можна даведацца на сайце generation.A1.by.
Згодна з палажэннем на сайце конкурсу, прыём заявак будзе праходзіць да 30 красавіка 2021 г. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Зарэгістраваных удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя воркшопы ад экспертаў у галіне майстэрства прэзентацыі і аратарскага мастацтва, а таксама ад вядомых беларускіх і замежных спецыялістаў па кірунках конкурсу.
Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю. Да 30 красавіка 2021 г. відэаролік з прэзентацыяй ідэаі неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.
Аўтары самых яркіх, цікавых, значных, перспектыўных і арыгінальных ідэй трапяць у лік 10 фіналістаў. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у верасні 2021 года.
«Першыя» ўжо на старце! Далучайцеся!
Кантактная інфармацыя:
Сайт: www.generation.A1.by
E-mail: generationA1.2021@gmail.com