07.04.2021 на базе ДУА «Яслі-сад № 187 г. Мінска» Цэнтральнага раёну з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў адбыліся навучальныя курсы (семінар-практыкум) для выхавацеляў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці "Гульнявыя комплексы як сродкі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і маральных якасцей ў выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту".
У межах навучальных курсаў абмяркоўваліся пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне гульнявых комплексаў.
Вопыт работы педагогаў прадстаўлены на семінары-практыкуме па выкарыстанню гульнявых комплексаў у розных відах дзейнасці спрыяў вырашэнню задач па фарміраванню маральных якасцей, развіцця цікавасці да роднага краю ў выхаванцаў.