08.04.2021 у дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» быў праведзены майстар-клас для настаўнікаў пачатковых класаў устаноў адукацыі з беларускай мовай навучання г. Мінска па тэме «Выкарыстанне тэхналогіі "Сусветнае кафэ" для фарміравання чытацкай і інфармацыйнай граматнасці».
Удзельнікі пазнаёміліся са стратэгіямі "Арыенціры прадугадвання", "Гласарый", "Рамонак Блума" для развіцця сэнсавага чытання. Была створана атмасфера творчага росту і развіцця ўдзельнікаў, якая дазволіла за кароткі прамежак часу аб’яднаць людзей з рознымі пунктамі гледжання і сумесна выпрацаваць рашэнні па фарміраванні чытацкай і інфармацыйнай граматнасці.