22 чэрвеня 2021 года ў профільным атрадзе школьнага лагера з дзённым знаходжаннем для адораных і высокаматываваных вучняў па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" Зяневіч Алеся Мікалаеўна, дырэктар гімназіі №28 г. Мінска, правяла тэматычныя заняткі, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У музеі гімназіі "Традыцыям верныя" вучні пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай ваеннаму жыццю, пачыталі вершы беларускіх паэтаў, даведаліся пра лёсы пісьменнікаў у гады вайны. Напрыканцы падрыхтавалі лістоўкі для сваіх сяброў, у якіх расказалі, як бачаць вайну і чаму трэба берагчы мір. У 12.00 вучні профільнага атрада далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.