25.06.2021 завяршыў работу профільны атрад «Валошкі» гарадскога школьнага лагера з дзённым знаходжаннем для адораных і высокаматываваных вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №28 г. Минска».
Лагер наведвалі вучні 7– 9 класаў. Заняткі праводзілі Гедзімін Л.А., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук, Зяневіч А.М., Сцяшко Л.У., Курыловіч М.Ю., Штанюк Н.А., настаўнікі беларускай мовы і беларускай літаратуры, Душэўская В.Л., метадыст МГІРА.