Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Жнівеньская секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

23 жніўня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла жнівеньская секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: Караткевіч В.І., начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі, навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі, Міхнёнак С.С., метадыст аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі. Яны расказалі пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і Беларуская літаратура» ў 2021/2022 навучальным годзе.

Вопытам работы падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Кочатава Л.А. («Развіцце творчых здольнасцей вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», СШ № 13), Лойка Н.П. («Выкарыстанне патэнцыялу этнаграфічнага музея ўстановы адукацыі як сродку фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучняў», гімназія № 35).

Душэўская В.Л., метадыст упраўлення грамадска-гуманітарных і  эстэтычных дысцыплін ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", праінфармавала пра арганізацыю павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2021/2022 навучальным годзе.