Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі

26.08.2021 г. на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 534 г. Мінска" Фрунзенскага раёна адбылася жнівеньская секцыя выхавацеляў груп з беларускай мовай навучання і выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі (відэаканферэнцыя) па тэме "Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі".

Удзельнікі секцыі разгледзелі пытанні: аналіз работы метадычнага аб’яднання выхавальнікаў груп з беларускай мовай навучання і выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска за 2020/2021 год; асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе на беларускай мове ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2021/2022 навучальнага года.

Рублёва Н.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 534 г. Мінска" прапанавала панараму эфектыўнага вопыту работы па фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі.