6 кастрычніка 2021 года на базе Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі пачала працаваць студыя «Падрыхтоўка да алімпіяд па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"».
Каля 20 вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацы г. Мінска прыйшлі паглыбіць, пашырыць, сістэматызаваць свае веды па вучэбных прадметах, каб паспяхова паўдзельнічаць у прадметнай алімпіядзе і іншых інтэлектуальных і творчых конкурсах.
Жадаем аматарам, знаўцам беларускай мовы і беларускай літаратуры поспехаў і перамог!