02.02.2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 534 г. Мінска" адбыліся навучальныя курсы (панарама вопыта) для выхавацеляў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці па тэме «Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі» (у сістэме відэаканферэнцыі).
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з вопытам работы педагагічнага калектыву па фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз арганізацыю разнастайных форм работы з выхаванцамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі на сучасным этапе.
Раскрыты пытанні: стварэнне педагагічных умоў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, якія спрыяюць фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы ў выхаванцаў; асноўныя метады і прыёмы далучэння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і культуры.