3 лістапада 2022 года грамадства Рэспублікі Беларусь адзначае 140-ю гадавіну з Дня нараджэння славутага майстра слова, народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
З гэтай нагоды ўпраўленне каардынацыі метадычнай работы ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі" запланавала сустрэчу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы сумеснымі намаганнямі метадыстаў ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі" і калектыва ДУА "Гімназія 36 г. Мінска" сёння праводзіцца семінар-практыкум «Пайшоў пясняр, а песня засталася…».
Як адзначылі ўдзельнікі семінара, талент Якуба Коласа выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. I жыццё паэта — узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.