Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Праект "Беларусь літаратурная"

Упраўленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ Стагоддзя" запрашаюць прыняць удзел у праекце "Беларусь літаратурная".

Мэта праекта — стварэнне поўнамаштабнай інтэрактыўнай карты з пазначанымі на ёй актыўнымі інфармацыйнымі меткамі  пра беларускіх пісьменнікаў ХХ-ХХІ стагоддзяў.

Тэрмін рэалізацыі праекта: з 13 студзеня па 21 лютага.

Усе падрабязнасці на сайце школьнай бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" і на старонках блогу "Школьныя бібліятэкары горада Мінска".

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.

Р. Барадулін

Створым Літаратурную карту Беларусі разам!