11.05.2023 на базе рэсурснага цэнтра "Цэнтр беларускай мовы і культуры" ДУА "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" прайшоў Мінскі гарадскі фестываль мастацкай і інтэлектуальнай творчасці "Мой Мінск - мая сталіца - творчасці і таленту крыніца!".
Вучні былі ўдзельнікамі конкурсу інсцэніроўкі ўрыўкаў з твораў У.І.Дуніна-Марцінкевіча "Ідылія", "Пінская шляхта" (на выбар), прымеркаваны да 215-годдзя да дня нараджэння У.І. Дуніна-Марцінкевіча.
Атмасфера тэатра панавала падчас правядзення фестывалю!
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 23.05.2023 у 15.00 на базе ДУА "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" (праспект Незалежнасці, 45).
Жадаем усім удзельнікам поспехаў!