25 мая 2023 года ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" адбылося ўрачыстае закрыццё конкурсу інсцэніравання ўрыўкаў з твораў В.Т. Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія», «Пінская шляхта» (на выбар), прымеркаванага да 215-годдзя з дня нараджэння В.І. Дуніна-Марцінкевіча які праходзіў у рамках Мінскага гарадскога фестывалю "Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!".
Пераможцы атрымалі дыпломы і прызы. Перад прысутнымі выступілі юныя артысты гімназіі № 23.