Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Міжрэгіянальная акцыя «Беларуская казка - розуму падказка»

Цэнтр ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы і гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава" ў супрацоўніцтве з гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца" і сеткавай суполкай "Школьныя бібліятэкары горада Мінска" распачынаюць новы 2024 год новай сеткавай міжрэгіянальнай акцыяй “Беларуская казка - розуму падказка".

Мэта акцыі — абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз казку.

Размяшчэнне матэрыялаў: 3 СТУДЗЕНЯ 2024 ГОДА - 14 ЛЮТАГА 2024 ГОДА.

Падвядзенне вынікаў: 15 ЛЮТАГА 2024 ГОДА - 21 ЛЮТАГА 2024 ГОДА.

Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, неабходна прайсці рэгістрацыю (для карэктнай працы лепш выкарыстоўваць GoogleChrome).

РЭГІСТРАЦЫЯ

і размясціць сваю работу на дошцы Padlet.

ПЛАТФОРМА ДЛЯ РАЗМЯШЧЭННЯ РАБОТ

у адной ці некалькіх намінацыях:

Чарадзейнае слова (мастацкае чытанне беларускай казкі)

Раскажу табе казку… (казка на новы лад ці казка асабістага сачынення)

Казка сваімі рукамі (вырабы герояў казак з бумагі, картону, прыродных матэрыялаў; лэпбукі)

Глядзім і чытаем (буктрэйлер, электронная выстава ці ролік па матывах беларускіх казак)

Камерная сцэна (інсцэніроўка казкі, запісаная на відэа)

Чытаем і гуляем (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках)

Метадычная скарбонка (метадычная распрацоўка мерапрыемства, конкурса, прэзентацыi)

ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭАЛІЗАЦЫІ ГАРАДСКОЙ СЕТКАВАЙ АКЦЫІ "БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА – РОЗУМУ ПАДКАЗКА" З РЭСПУБЛІКАНСКІМ УДЗЕЛАМ >>> 

Кожны ўдзельнік акцыі па выніках размяшчэння матэрыялаў атрымае СЕРТЫФІКАТ.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!

Даведачна: У якасці ілюстрацыі да акцыі выкарыстана работа мастачкі Эльгі Паповай.