20.02.2024 на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска" прайшлі заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".
Заняткі па падрыхтоўцы да комплекснай работы па беларускай мове і беларускай літаратуры праводзіла Албут Анастасія Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.