Заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" прайшлі ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі.
Заняткі па падрыхтоўцы да комплекснай работы па беларускай мове і беларускай літаратуры праводзіла Чарнаброўкіна Наталля Уладзіміраўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук.