Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Панарама вопыту для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

13 сакавіка 2024 года адбылася панарама вопытудля намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме «Азнаямленне выхаванцаў з гісторыка-культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь у гульнявой дзейнасці».

Педагагічны калектыў прадставіў станоўчы вопыт работы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 500 г. Мінска» па азнаямленні выхаванцаў з гісторыка-культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікам круглага стала была прапанавана выстава дыдактычных гульняў,  лэпбукаў, «музеяў у чамадане», экскурсія ў групу з беларускай мовай навучання, экспазіцыя на вуліцы «Беларуская хатка».

Асаблівая ўвага была нададзена зместу і практычнаму выкарыстанню распрацаванага супрацоўнікамі ўстановы адукацыі гульнявога комплексу «Скарбы роднага краю».