Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 Новости:
МЕНЮ

Архив новостей

Абмеркаваннее актуальных пытанняў развіцця і выхавання асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў

Упраўленне каардынацыі метадычнай работы МГІРА актыўна выкарыстоўвае розныя формы арганізацыі і правядзення павышэння прафесійнага ўзроўню настаўнікаў сталічных устаноў агульнай сярдняй адукацыі.

27 сакавіка 2024 года метадыст УКМР і старшыня РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры запрасілі сваіх калег з суседніх раёнаў на пляцоўку ДУА "Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска" прыняць удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця і выхавання асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў.

Свой вопыт па дадзенай тэме прадставілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі ДУА "Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска" Удзельнікі паседжання абмеркавалі Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады. Падчас работы ў групах настаўнікі выпрацавалі метадычныя рэкамендацыі па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры.