Працягваецца работа ў гарадской студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".
Сёння, 10 чэрвеня 2024 года, удзельнікі студыі наведалі Музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе адказвалі на пытанні віктарыны "Загадкі дзеда Кандрата", шукалі займеннікі ў творах Кандрата Крапівы.
Заняткі праводзілі супрацоўнік музея і настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 14 г. Мінска Іванюк Яна Алегаўна.
