28.03.2025 у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 187 г. Мінска» адбылося метадычнае мерапрыемства ў форме панарамы вопыту для намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме «Развіццё звязнага маўлення выхаванцаў у працэсе азнаямлення з культурнай спадчынай беларускага народа».
З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па праблеме развіцця звязнага маўлення выхаванцаў у працэсе азнаямлення з культурнай спадчынай беларускага народазагадчык Давідовіч Наталля Уладзіміраўнападзялілася з удзельнікамі мерапрыемства вопытам работы Дзіцячага сада № 187 г. Мінска ў гэтым напрамку.
Удзельнікі панарамы вопыту сістэматызавалі тэарэтычныя веды аб метадах і прыёмах,якія спрыяюць развіццю звязнага маўлення выхаванцаў.