З 2 чэрвеня 2025 года на базе рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі №14 пачала працаваць гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура".
Удзельнікі студыі будуць паглыбляць веды па беларускай мове і беларускай літаратуры. Пачалі работу з псіхалагічнага трэнінгу "Звязаныя адной мэтай", праведзенага педагогам-псіхолагам Чачыашвілі К., а потым настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іванюк Я.А. запрасіла ў гасцёўню "Фанетыка. Гукі беларускай мовы. Арфаэпія".