Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

04.11.2025 г. на базе ДУА "Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшлі заняткі па тэме «Магчымасцi выкарыстання iнтэрактыўнага плаката як сродка фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў VIII - XI класаў».

Павышэнне кваліфікацыі было накіравана на ўдасканаленне прадметна-метадычных, інфармацыйна-камунікатыўных кампетэнцый слухачоў у пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы i літаратуры з дапамогай выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі. Спікерамі з'яўляліся настаўнікі школы, аўтары распрацаваных інтэрактыўных плакатаў Леванкова Т.А. і Прахаровіч А.М.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі наступныя пытанні:

тэорыя і практыка фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы i літаратуры;

магчымасці выкарыстання інтэрактыўнага плаката на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

метадычныя аспекты стварэння інтэрактыўнага плаката як сродка візуалізацыі вучэбнага матэрыялу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура».

Кожны ўдзельнік меў магчымасць самастойна распрацаваць інтэрактыўны плакат, спраектаваць яго выкарыстанне на вучэбных занятках з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.