21 лютага — дзень роднай мовы. Нагадваем вам, што з 10 па 26 лютага 2026 года пры арганізацыйна-метадычнай падтрымцы ўпраўлення каардынацыі метадычнай работы ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» ў Партызанскiм раёне праходзiць раённы фестываль адкрытых вучэбных заняткаў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Інавацыйныя метады навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры».
Адной з асноўных задач фестываля з'яўляецца: актывізаваць навукова-метадычную і даследчую дзейнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на аснове вывучэння і аптымальнага выкарыстання ў адукацыйным працэсе інавацыйных метадаў навучання як спосабу павышэння матывацыі вучняў да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Ужо адбылося 7 вучэбных заняткаў, на якiх настаўнікi беларускай мовы i літаратуры прадставiлi свой вопыт работы па выкарыстанні эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў і рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета. Напрыклад, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Мiнска імя С.І. Грыцаўца» Дабрышкене М.М. правяла ўрок у VIII «В» класе по тэме «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле «Сказы з аднароднымі членамі: пабудова, значэнне, прымяненне» ў фармаце медыяфоруму. Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Мiнска» Тарашкевix М.А. пры вывучэннi тэмы «Раман К. Чорнага "Пошукі будучыні": асаблівасці вобразнай сістэмы» ў Х класе разам з вучнямi шырока выкарыстоўвала штучны інтэлект, метадычны прыём «Трымiно». Настаўнік ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе» Дзяўго Л.В. на ўроку беларускай мовы ў VI класе арганiзавала вывучэнне тэмы «Прыметнікі з суфіксам –ок-, іх правапіс» (VI клас) з дапамогай розных iнтэрактыўных метадаў i прыёмаў.
Кожны ўдзельнік фестывалю імкнецца з дапамогай сучасных адукацыйных тэхналогій, інавацыйных метадаў навучання рознымі спосабамі дакрануцца разам са сваімі вучнямі да духоўных скарбаў роднай зямлі, ганарыцца сваім народам і замілоўвацца прыгажосцю сваёй роднай мовы.
Фестываль працягваецца!