“Родны мой Мінск! Ты ў сэрцы маім”
Пад такой назвай 13 мая 2016 года ў ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска” прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускай літаратуры. Мерапрыемства праведзена ў рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!», прысвечанага Году культуры і прымеркаванага да 425-годдзя атрымання герба горадам Мінскам.
З прывітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі Вандзяева Аксана Савельеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска”, Гедзімін Ларыса Анатольеўна, старшыня журы конкурсу, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ, кандыдат філалагічных навук.
У конкурсе прынялі ўдзел 63 вучні з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі г.Мінска. Падтрымаць чытальнікаў прыйшлі настаўнікі, бацькі, аднакласнікі.
Першае месца ў конкурсе заняў Чуклай Уладзімір, вучань студыі мастацкага чытання “Гамаюн” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторыя” (кіраўнік Чаркоўская В.А.). Ён прачытаў твор Пімена Панчанкі “Пад’язджаючы да Мінска”.
Пераможцы конкурсу (Файл для скачивания, docx, 24 КБайт)
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ, ІХ НАСТАЎНІКАЎ, БАЦЬКОЎ І СЯБРОЎ!