Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

08.11.2023–13.11.2023 праводзяцца заняткі па павышэнні кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу».

У змесце павышэння кваліфікацыі – паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па розных аспектах прафесійнай дзейнасці. Педагогі атрымліваюць веды ў галіне сацыяльна-прававой і псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, знаёмяцца з сучаснымі падыходамі да выкладання вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

Слухачы знаёмяцца з вопытам работы калег па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій:

Зяневіч Алесі Мікалаеўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска";

Калода Кацярыны Вячаславаўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №173 г. Мінска";

Курыловіча Мікалая Юр’евіча, настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска";

Кендыш Наталлі Антонаўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №30 імя Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна".