Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
МЕНЮ

Архив новостей

Павышэнне кваліфікацыі настаўнiкаў беларускай мовы і літаратуры

Пры арганізацыйна-метадычнай падтрымцы ўпраўлення каардынацыі метадычнай работы 02.04.2026 была паспяхова рэалізавана адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі настаўнiкаў беларускай мовы і літаратуры устаноў адукацыі сталіцы па тэме «Магчымасцi выкарыстання iнтэрактыўнага плаката як сродка фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў VIII-XI класаў».

Слухачы азнаёмiлiся з эфектыўным вопытам рэалiзацыiiнавацыйнага адукацыйнага праекта «Інтэрактыўны плакат як сродак прэзентацыі жыццёвага і творчага шляху беларускіх майстроў слова» настаўнiкаў беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата» Леванковай Таццяны Аляксандраўны iПрахаровiч Алены Мікалаеўны, пераможцаў у гарадскім конкурсе «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы», набылiвопыт стварэння інтэрактыўнага плаката, выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі на ўроках беларускай літаратуры, адпрацавалі навык складання практыка-арыентаваных заданняў, накіраваных на развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў.

Па выніках засваення зместу вучэбнай праграмы слухачы ўдасканалiлiпрадметна-метадычныя iінфармацыйна-камунікатыўныя кампетэнцыі, што ў выніку будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры для паспяховай дзейнасці па развіцці функцыянальнай адукаванасці вучняў, фарміраванню іх прадметных і міжпрадметных кампетэнцый як сродка дасягнення асабістых адукацыйных вынікаў.