Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі штогод праводзіць гарадскі фестываль мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца –творчасці і таленту крыніца!».
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе інсцэніравання баек Кандрата Крапівы «Мастацкае слова», прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэнняКандрата Крапівы «Я ў мастацкім агародзе – пякучка-крапіва». Конкурс праводзіцца для вучняў 8–10-х класаў.
Будзем чакаць вас 13.05.2026 у 16.00 у ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» (пр-т Незалежнасці, 45).
Падрабязную інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць тут >>>